Трэнінг «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту»

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава арганізуе трэнінг, які  ўпершую чаргу разлічаны на тых, хто плануе падаваць заяўкі ў межах конкурсу на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. Але заяўкі будуць прымацца і ад іншых ініцыятыў і арганізацый, у якіх недастатковы досвед у галіне праектнага менеджмента і фандрэйзінга.

У рамках трэнінга ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць:

  • азнаёміцца з правіламі складання якаснай праектнай заяўкі;
  • атрымаць растлумачэнне адносна важных дэталяў пры складанні праектнай заяўкі;
  • набыць навыкі складання праектнай заяўкі і бюджэта, асноўных прынцыпаў справаздачнасці;
  • атрымаць каштоўныя каментары і парады з боку экспертаў і экспертак  наконт пераўтварэння ўласнай ідэі ў жыццяздольны праект і пошуку партнёраў.

Як трапіць на трэнінг?

Адбор удзельнікаў i ўдзельніц будзе праходзіць на конкурснай аснове. Жадаючым прыняць удзел трэба запоўніць анлайн-анкету не пазней 3 снежня. Трэнінг будзе праходзиць з 20 па 22 снежня. Дадатковую інфармацыю пра трэнінг можна знайсці тут.

Источник: Просветительское учреждение «Офис европейской экспертизы и коммуникации»

Comment

Be the first one who leave the comment.

Leave a Reply

We use cookies to deliver you the best experience. By browsing our website you agree to our use of cookies. Learn More